Раман Кісляк: Арышт для беларускіх прастытутак - гэта дыскрымінацыя
Брэсцкія праваабаронцы накіравалі Аляксандру Лукашэнку зварот з прапановай вярнуць у Палату прадстаўнікоў на перагляд палажэнне закону, якое ўводзіць адміністрацыйны арышт за занятак прастытуцыяй. Такую меру прапанавала Міністэрства ўнутраных справаў. Праваабаронцы лічаць, што гэты закон парушае правы жанчын. Па словах Рамана Кісляка, палажэнне не ўлічвае той сітуацыі, якая зараз склалася ў міліцэйскіх ізалятарах Беларусі.
Р.Кісляк: Сітуацыя такая, што пераважную большасць ізалятараў абслугоўваюць выключна міліцыянты-мужчыны. І ўтрыманне жанчын у такіх умовах, на нашу думку, з'яўляецца дыскрымінацыяй у адносінах да іх. Дыскрымінацыяй па полавай прыкмеце.
На думку Р.Кісляка, на цяперашні момант дастатковым пакараннем за заняткі прастытуцыяй з'яўляецца такая норма закону, як штраф. А на цяперашні момант адміністрацыйны арышт пагражае не толькі прастытуткам, але і іншым жанчынам. Пагатоў, што жанчыны ёсць у штаце толькі аднаго ізалятара — на вуліцы Акрэсціна ў Мінску.
Р.Кісляк: Маса жанчын арыштоўваецца і ўтрымліваецца ў ізалятарах часовага ўтрымання. І такім чынам яны зазнаюць у ізалятарах дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын. Увядзенне такога закону павялічыць колькасць жанчын у ізалятарах. Мы хочам звярнуць увагу на гэтую праблему.
Праект закону "Аб унясенні дапаўненняў і зменаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусі па пытаннях супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі, распаўсюду рабскай працы, дзіцячай парнаграфіі і прастытуцыі" 10 кастрычніка быў прыняты Палатай прадстаўнікоў. 22 кастрычніка яго ўхваліў Савет Рэспублікі. Цяпер закон пададзены на подпіс кіраўніку нашай краіны.