Раман Паланскі арыштаваны за спакушэнне непаўнагадовай
27 верасня ў Цюрыху швейцарская паліцыя арыштавала рэжысёра Рамана Паланскага, куды той прыехаў па запрашэнні мясцовага кінафестывалю. Арышт Паланскага быў зроблены на падставе ордэра, выпісанага ў ЗША у 1978 годзе пасля таго, як рэжысёр быў прызнаны вінаватым у спакушэнні 13-гадовай дзяўчынкі.
У пачатку 1978 году Паланскі, быў прызнаны вінаватым, з'ехаў у Еўропу і з тых часоў пражываў у Францыі, чыя канстытуцыя дазваляе не экстрадыраваць уласных грамадзян, нагадвае lenta.ru.
У снежні 2008 году адвакаты Паланскага падалі ў акруговы суд у Лос-Анжэлесе прашэнне аб зняцці з рэжысёра ўсіх абвінавачванняў. Прашэнне падтрымала 45-гадовая Саманта Геймер, у спакушэнні якой быў абвінавачаны рэжысёр. Суддзя Вярхоўнага суду Лос-Анджэлеса адмовіўся задаволіць прашэнне.
Прадстаўнікі сусветнага кінематографа склалі петыцыю, у якой звярнуліся да ўлад Швейцарыі з патрабаваннем вызваліць рэжысёра, паведамляе Agence France-Presse. Пад петыцыяй падпісаліся, актрысы Моніка Белучы і Фані Ардан, а таксама рэжысёры Вонг Кар-Вай і Коста-Гаврас.
Тым часам кіраўніцтва Францыі і Польшчы маюць намер звярнуцца да прэзідэнта ЗША Барака Абамы, каб той памілаваў Паланскага і закрыў крымінальную справу.
Фота: abc.net.au