Раман Паланскі: “Я не магу больш маўчаць”
Рэжысёр Раман Паланскі абвінаваціў амерыканскае правасуддзе ў тым, што яно жадае "аддаць яго на з'ядзенне сродкам масавай інфармацыі ўсяго свету". У звароце пад назвай “Я не магу больш маўчаць”, змешчаным на сайце сябра рэжысёра - французскага філосафа Бернара Анры-Леві, ён раскрытыкаваў патрабаванне амерыканскіх улад аб экстрадыцыі.
Нагадаем, зараз Раман Паланскі знаходзіцца пад дамашнім арыштам на сваёй віле ў Швейцарыі ў сувязі з абвінавачваннямі з боку ЗША ў спакушэнні малалетняй, якое адбылося ў 1977 годзе.
Паланскі лічыць, што амерыканскія ўлады патрабуюць яго выслання ў ЗША, хутчэй для таго, каб пацешыць публіку, а не для вынясення прысуду па справе.
Рэжысёр адзначае, што пракурор акругі Лос-Анжэлес, які настойвае на экстрадыцыі, зараз балатуецца на пасаду генеральнага пракурора Каліфорніі і таму зацікаўлены увагай СМІ. Акрамя таго, Паланскі паказаў на шматлікія працэсуальныя парушэнні, дапушчаныя падчас вядзення яго справы.
Нагадаем, што пацярпелая ужо даўно адмовілася ад прэтэнзій да Паланскага, калі атрымала ад яго буйную грашовую кампенсацыю.
Фота: jewish.ru
Паводле: Корреспондент.net