Рамана Продзі адмовіўся ўзначальваць пераходны ўрад Італіі

Былы прэм’ер-міністр Італіі Рамана Продзі, які днямі падаў у адстаўку, заявіў, што не пры якіх акалічнасцях не ўзначаліць часовы ўрад краіны.
Апаненты Продзі, правацэнтрысцкія партыі, настойваюць на тым, што цяпер неабходна правесці пазачарговыя выбары.

Прыхільнікі былога прэм’ера, наадварот, лічаць, што перад правядзеннем пазачарговых выбараў трэба змяніць выбарчае заканадаўства. У такім разе неабходна сфармаваць часовы ўрад.

“Інтэрфакс”