Раманаў: Мінск без малака не застанецца
Начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў пракаментаваў БЕЛТА сітуацыю апошніх дзён, калі ўвечары ў некаторых крамах Мінска цяжка стала набыць пастэрызаванае малако. Раманаў адзначыў, што ўвогуле перабояў не назіраецца. Паводле яго словаў, малочны напой, які пастаўляецца гармалзаводам №1, гэта тое ж малако, толькі ўзноўленае з сухога цэльнага.
Забеспячэнне сталіцы гэтай прадукцыяй ажыццяўляецца не толькі мінскімі, але і іншымі перапрацоўчымі прадпрыемствамі краіны. Раманаў прызнаў, што асартымент трошкі звузіўся, але ўсё адно ў крамах можна купіць малако рознай тлустасці і віду.
"Сітуацыю з забеспячэннем малочнай прадукцыяй гандлёвай сеткі трымаем на пастаянным кантролі, робім больш жорсткім попыт на выкананне заявак. У кожным разе Мінск без малака не застанецца", - падкрэсліў Раманаў.