Раманчук запрасіў Ярмошыну ў Парыж

Атрымліваючы пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты, Яраслаў Раманчук прапанаваў Цэнтравыбаркаму, каб усе кандыдаты маглі выступіць на Ўсебеларускім сходзе. Калі ж гэта немагчыма, кажа палітык, тады Цэнтравыбаркаму варта паклапаціцца, каб усе кандыдаты атрымалі аналагічную пляцоўку для выступу.
Таксама Раманчук падараваў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай альбом, прысвечаны Парыжу. Нагадаем, што Ярмошына згодна з санкцыямі Еўрасаюза з'яўляецца неўязной ў краіны Еўропы. Між тым сама чыноўніца ў інтэрв'ю казала, што марыць пабываць у Парыжы.

Атрымаўшы падарунак Рамачука, Ярмошына выказала меркаванне, што кандыдат вытанчана здзекуецца з яе. У адказ на гэта палітык адзначыў, што калі выбары продуць дэмакратычна, то ўсе прысутныя на гэты момант у Палацы Рэспублікі змогуць наведаць Парыж.