Раману Паланскаму прад'явілі новае абвінавачванне

Супраць рэжысёра Рамана Паланскага з'явілася чарговае абвінавачванне ў сэксуальным гвалце. Брытанская актрыса Шарлота Люіс сцвярджае, што яна сталася ахвярай гвалту з боку рэжысёра ў Парыжы ў 1982 годзе, калі яна працавала над фільмам "Піраты". Ёй было тады 16 гадоў, паведамляе Associated Press. Следчыя з Лос-Анджалеса, якія вядуць справу рэжысёра Р.Паланскі, сустрэліся з актрысай. Аднак ад каментароў па гэтай справе ўстрымліваюцца.

76-гадовы кінарэжысёр быў затрыманы 27 верасня 2009 года ў Швейцарыі па патрабаванні ўладаў ЗША. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў швейцарскім следчым ізалятары. Рамана Паланскі абвінавачваюць у сэксуальнай сувязі з 13-гадовай фотамадэллю, якая адбылася ў 1978 годзе. Улады ЗША патрабуюць суда над рэжысёрам, нягледзячы на тое, што пазней ён пагадніўся з пацярпелай і выплаціў ёй грашовую кампенсацыю.