Rammstein адчайна змагаюцца з прыхільнікамі

Гурт Rammstein адчайна спрабуе спыніць распаўсюджванне ў Інтэрнэце сваёй новай песні «Liebe Ist Fur Alle Da», якая нейкім чынам з'явілася ў сетцы за пару месяцаў да афіцыйнага рэлізу.  Меркавалася, што гэтая кампазіцыя стане першым сінглам з новага альбома Rammstein, рэліз якога запланаваны на канец гэтага года.

Магчыма, што так жа будзе называцца і сам альбом — прынамсі, менавіта такі дамен зарэгістравала раней кампанія Pilgrim Management, кліентамі якой з'яўляюцца Rammstein.

Тым не менш, ужо ў сярэдзіне ліпеня песня з'явілася на некалькіх фан-сайтах гурта — у тым ліку і на найбуйным у Еўропе інтэрнэт-форуме Rammstein-Austria.Com. Зараз мэнэджмент гурта пагражае судовым разглядам уладальнікам сайтаў, калі яны не прыбяруць спасылкі на кампазіцыю са сваіх старонак.

Нагадаем, што некалькі год таму Rammstein рукамі Pilgrim Management ужо спрабавалі змагацца са сваімі фэнамі, вымушаючы іх прыбіраць з сайтаў любую афіцыйную атрыбутыку.

Вяртаючыся да новага альбома Rammstein, варта адзначыць, што ён стане першым папаўненнем студыйнай дыскаграфіі гурта за чатыры гады.

Фота: www.altmusic.ru