Rammstein захацелі зняць міні-фільм пра канцэрт у Беларусі?
Выступ нямецкага гурта Rammstein 7 сакавіка стаў першым канцэртам на пляцоўцы "Мінск-Арэны". Дагэтуль тут ладзіліся толькі спартовыя мерапрыемствы, нагадвае "Комсомольская правда в Беларуси". Сам канцэрт пачаўся з гадзінным спазненнем. Але гадзіну на сцэне не адбываолася зусім нічога, а на пачатку дзявятай выйшаў гурт Combichrist, які граў на разагрэве. Галоўныя зоркі з'явіліся на сцэне каля дзевяці вечара.
Музыкаў Rammstein відавочна ўразіла публіка. Яны ведалі, што яшчэ да іх прыезду ў Мінску разгарэўся скандал, а Савет па маральнасці заклікаў забараніць канцэрт. Гэтая рэакцыя так здзівіла музыкаў, што ні прэс-канферэнцый, ні якіх-небудзь зносін з публікай, акрамя канцэрту і аўтограф-сесіі барабаншчыка, не было.
Затое сам выступ прайшоў проста ідэальна. У зале насупраць сцэны фанаты вывесілі пару нямецкіх сцягоў, агулам жа ў зале тры-чатыры было “чорна-чырвона-жоўтых” палотны, што таксама відавочна пацешыла немцаў.
Паводле чутак, якія распаўсюджвалі фаны на канцэрце, Rammstein так спадабалася, што яны захацелі зняць фільм пра свой выступ у Беларусі. І сапраўды, падчас канцэрту тэрмінова шукалі аператара, камеру, і арганізоўвалі здымкі для нямецкіх музыкаў. Так што, магчыма, выступ у Мінску з'явіцца на адным з "канцэртнікаў" гурта.