Рашэнне аб пастаўках нафты ў Беларусь можа быць прынята на працягу тыдня

Рашэнне аб пастаўцы бяспошліннай расійскай нафты ў Беларусь можа быць прынята на працягу тыдня, заявіў 13 студзеня кіраўнік Мінэнерга Расіі Сяргей Шматко.

"Разлічваем, што ў найбліжэйшы тыдзень мы павінны прыняць рашэнне", –– цытуе словы Шматко РІА Новости.

У сваю чаргу ў канцэрне "Белнафтахім" разлічваюць, што бяспошлінная нафта пачне паступаць на беларускія заводы не пазней чым 20 студзеня. У канцэрне заяўляюць, што запасаў нафты на беларускіх заводах хопіць да канца студзеня.