Рашэнне па офісу АБСЕ ў Мінску аб’явяць 17 снежня

Беларусь аб’явіць сваё рашэнне наконт працягу мандата Офіса АБСЕ ў Мінску падчас пасяджэння Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 17 снежня.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Валерый Варанецкі. Па яго словах, гэта пытанне разглядаецца і цяпер не пастаўлена кропка.

"Беларусь зацікаўлена ў канструктыўным супрацоўніцтве з офісам АБСЕ. Я з аптымізмам гляджу на будучыню нашага ўзаемадзеяння з гэтым офісам", — заявіў Варанецкі.

Нагадаем, Офіс АБСЕ ў Мінску быў адкрыты 1 студзеня 2003 гады. Мандат дзейнічае на працягу года і можа быць падоўжаны са згоды беларускага ўрада. Сёлета кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ўладзімір Макей сказаў, што беларускі бок вымушаны сур'ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці Офіса АБСЕ.

БелаПАН