Расіі няма чым прыкрыць Далёкі Ўсход ад ракеты КНДР

Расійскаму войску няма чым прыкрыць Далёкі Ўсход у выпадку запуску Паўночнай Карэяй чарговай ракеты. Пра гэта піша расійская газета "Коммерсантъ". Выданне адзначае, што на Далёкім Усходзе няма сродкаў паветрана-касмічнай абароны, якія здольныя знішчаць балістычныя ракеты. Пакуль гэты раён прыкрываюць рэшткі савецкай супрацьпаветранай абароны — некалькі састарэлых С-300, якія ледзьве могуць кропкава абараняць асноўныя прамысловыя і вайсковыя цэнтры рэгіёна.

Аднак у Маскве ўжо разглядаецца план разгортвання на Далёкім Усходзе ракетных комплексаў С-400, якія давядзецца перакідваць з ваколіц расійскай сталіцы.