Расія абмежавала беларускіх пастаўшчыкоў малака і мяса птушкі
З 1 лістапада Расія забараняе ўвоз у краіну малочнай прадукцыі і мяса птушкі з 20 беларускіх прадпрыемстваў. Такое рашэнне прынятае расійскім спажыўнаглядам з-за таго, што беларускі бок падчас апошняй праверкі не правёў аўдыт 35 прадпрыемстваў, праінспектаваных спецыялістамі з Расіі ў жніўні 2008-га. Гэтыя прадпрыемствы тады атрымалі права на пастаўку сваёй прадукцыі ў Расію пад гарантыі дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі па выкананні імі расійскіх ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў.
Як адзначае сайт kaliningradfirst.ru, забарона звязаная з тым, што "спецыялістамі Рассельгаснагляду былі выяўленыя сістэмныя недахопы ў прынятай у Беларусі сістэме кантролю харчовай прадукцыі".
Як адзначае сайт kaliningradfirst.ru, забарона звязаная з тым, што "спецыялістамі Рассельгаснагляду былі выяўленыя сістэмныя недахопы ў прынятай у Беларусі сістэме кантролю харчовай прадукцыі".