Расія абяцае Беларусі танны газ
Прынцып цэнаўтварэння паставак расійскага газу ў Беларусь з 2012 года можа быць перагледжаны. Паводле новай формулы, цана можа знізіцца на 15%. Пра гэта сёння заявіў намеснік старшыні "Газпрама" Валерый Голубеў, перадае РІА "Новости".
Падставай для такога перагляду стала ўваходжанне Беларусі ў Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора.
Пры заключэнні кантрактаў на 2012 год у якасці базавай будзе брацца сярэднееўрапейская цана на газ мінус мыты і кошт транзіту, адзначыў Голубеў.
Ён дадаў, што калі браць за аснову цану на газ 2011 года, якая складзе для Беларусі 230 долараў за тысячу кубаметраў, то згодна з новай формулай цаны "газ бы каштаваў на 30 долараў танней".