Расія адмаўляецца ад "Белоруссии"

Расійскія чыноўнікі паступова пераходзіць са звыклай з савецкіх часоў "Белоруссии" да сучасных "Рэспубліка Беларусь" ці "Беларусь". Інфармацыю на гэты конт Міністэрства Юстыцыі Беларусі атрымала ад расійскіх калегаў. У лісце паведамляецца, што распараджэннем Міністэрствы юстыцыі РФ ад 3 лютага структурным падпадзяленням Мінюста і федэральным дзяржаўным установам пры падрыхтоўцы дакументаў, а таксама пры правядзенні юрыдычнай экспертызы і ўзгадненні праектаў нарматыўных прававых актаў рэкамендавана ўжываць найменне "Рэспубліка Беларусь" ці кароткі варыянт "Беларусь". Пра гэта паведамляе сайт Мінюста РБ.