Расія, Аўстрыя і Карэя змагаюцца за Алімпіяду
У Гватэмале пачалася 119-я сесія Міжнароднага алімпійскага камітэта, на якой вырашыцца пытанне, дзе праводзіць зімовую алімпіяду 2014 года. У чацвер а 13-й па мінскім часе, будуць вядомыя вынікі галасавання.
Канцлер Аўстрыі Альфрэд Гузенбаўэр выказаў незадавальненне дакладам камісіі МАК. У дакладзе камітэта аўстрыйскі Зальцбург крытыкуецца за малы бюджэт на бяспеку.
На думку канцлера, нельга параўноўваць спакойны Зальцбург з расійскім Сочы і карэйскім Пхенчханам.
“У Расіі непадалёк ідзе чачэнскі канфлікт, а Паўднёвая Карэя мяжуе з непрадказальным паўночнакарэйскім рэжымам. Ці можна іх раўняць з Зальцбургам?” — сказаў аўстрыйскі лідэр.
Паводле pap.pl