Расія не плаціць Беларусі за ваенныя базы
Пра гэта сёння заявіў першы намеснік кіраўніка МЗС Расіі Андрэй Дзянісаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў Дзярждумы. Як паведамляе REGNUM, Дзянісаў прадстаўляў у Дзярждуме вынесенае на ратыфікацыю расійска-беларускае міжурадавае пагадненне "Аб забеспячэнні ўзаемных паставак прадукцыі ваеннага, двайнога і грамадзянскага прызначэння ў перыяд павелічэння пагрозы агрэсіі і ў ваенны час".
Ён адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі размешчаны шэраг ваенных аб'ектаў, што засталіся ад вайсковай інфраструктуры ўзброеных сіл СССР, збольшага звязаных з супрацьпаветранай абаронай, радыёлакацыяй, дальняй сувяззю.
"Сапраўды, нейкіх дадатковых сум, звышнеабходных для утрымання, аплаты функцыянавання гэтых аб'ектаў, мы не нясем, гэта элемент нашых саюзніцкіх адносінаў у галіне сумеснай абароны", — заявіў дыпламат.