Расія паабяцала не адключаць Украіне газ

Пра гэта сёння паведаміла прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка. Паводле яе слоў, з такой заяваў учора выступіў першы віцэ-прэм'ер Расіі Сяргей Іваноў, паведамляе УНІАН.
Нагадаем, "Газпром" паабяцаў абмежаваць пастаўкі газу ва Украіну, калі да поўдня 11 лютага не будуць аформленыя дакументы, звязаныя з пастаўкамі сыравіны ў краіну, і не будзе гарантаванае пагашэнне наяўнай запазычанасці.

На 12 лютага запланаваны візіт прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі ў Маскву.