Расія падзеліцца з Украінай ядзернымі тэхналогіямі
Расія гатовая перадаць Украіне некаторыя ядзерныя тэхналогіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік "Росатама" Сяргей Кірыенка. Па яго словах, паміж "Росатамам" і "Укратампрамам" ужо дасягнутая
дамоўленасць аб перадачы тэхналогіі па вытворчасці цеплавыдзяляльных
зборак (элемент актыўнай часткі ядзернага рэактара).
Падчас візіту ў Кіеў Кірыенка адзначыў, што расійскае заканадаўства дазваляе без асаблівых цяжкасцяў дзяліцца тэхналогіямі. Выключэннем з'яўляецца толькі працэс узбагачэння ўрана, які можа быць скарыстаны ў вайсковых мэтах.
"РБК-Украіна"