Расія пагражае расследаваннем паставак малака з Беларусі

Антыдэмпінгавае расследаванне па пастаўках малака з Беларусі ў Расію збіраецца ініцыяваць расійскі ўрад.  Першы віцэ-прэм'ер Віктар Зубкоў даручыў разгледзець пытанні цэнавой палітыкі Беларусі пры пастаўках сухога малака. Таксама сёння было агучана, што Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі рыхтуе прапановы па абмежаванні імпарту малака, найперш з Беларусі.

Паводле словаў Зубкова, Беларусь вельмі актыўна падтрымлівае сваіх вытворцаў малака, у выніку чаго расійскія таваравытворцы не могуць канкураваць з беларускім імпартам у кошце.

РИА "Новости"