Расія павялічыла пастаўкі нафты ў Беларусь

Расія павялічыла пастаўкі сваёй нафты ў Беларусь. Пра гэта сведчаць звесткі маніторынгу Мінэканамразвіцця Расеі, паведамляе БелаПАН.
У студзені-красавіку 2008 года ў краіны далёкага замежжа з Расіі было экспартавана на 4,5% менш нафты ў параўнанні са студзенем-красавіком 2007 года (69,3 мільёна тон), у краіны СНД — на 6% больш (12,4 мільёна тон). Павелічэнне паставак нафты ў краіны СНД выклікана ростам экспарту ў Беларусь пры паніжэнні ва Украіну і Казахстан.