Расія павысіла пошліну на нафту для Беларусі

Расія павысіла пошліну на нафту для Беларусі, з 1 снежня яна складае 80,7 долара замест цяперашніх 73,3 долара.
Стаўка вывазной пошліны на сырую нафту з Расіі павышаецца да 275,4 долараў за тону (раней памер пошліны складаў 250,3 долара за тону). Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў.

Нагадаем, пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, вызначаецца з ужываннем каафіцыенту 0,293 ад расійскай пошліны.

АФН