Расія разгарнула комплекс С-300 у Абхазіі

Ваенна-паветраныя сілы Расіі разгарнулі на тэрыторыі Абхазіі зенітны ракетны комплекс С-300. Пра гэта паведамляе tut.by. Сістэма С-300 ва ўзаемадзеянні са сродкамі ППА сухапутных войскаў будзе вырашаць задачы па проціпаветранай абароне тэрыторыі Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Якая менавіта мадыфікацыя комплексу С-300 была разгорнутая ў Абхазіі, пакуль не ўдакладняецца.

Афіцыйны Тбілісі лічыць, што размяшчэнне С-300 у Абхазіі ўяўляе пагрозу для Грузіі і NATO.

Паводле дамоўленасцяў, дасягнутым паміж урадамі Расіі і Абхазіі, расійскія вайсковыя базы могуць знаходзіцца на тэрыторыі краіны на працягу 49 гадоў.