Расія скарачае пастаўкі МАЗаў
Кіраўніцтва аўтазаводу бачыць прычыну ў тым, што суседняя краіна ўвайшла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА).
Пасля ўваходжання Расіі ў СГА пастаўкі мазаўскай прадукцыі зменшыліся. Пра гэта паведаміў намеснік камерцыйнага дырэктара па маркетынгу ААТ "МАЗ" Ілля Субоцін, перадае БелаПАН.
Па яго словах, пераход Расіі на экалагічны стандарт Еўра-4 зменшыў рынак грузавых аўтамабіляў за першы квартал 2013 года больш як на 20%. Тым не менш, заўляе Субоцін, доля МАЗа на расійскім рынку застаецца фактычна на ранейшым узроўні. У другім квартале года прадпрыемства спадзяецца павялічыць сваю прысутнасць на расійскім рынку.
Нагадаем, Беларусь і Расія вядуць перамовы пра магчымае аб'яднанне МАЗа з расійскім прадпрыемствам КамАЗ.
Фота — auto.onliner.by