Расія сёлета можа вярнуць зімовы час
Дзярждума Расіі ў аўторак у першым чытанні прыняла законапраект аб пераходзе на зімовы час і ўсталяванні ў Расіі дзесяці часавых зон.
У выпадку прыняцця закон набудзе моц а 2-й гадзіне ночы ў апошнюю нядзелю кастрычніка (26 кастрычніка), калі традыцыйна пераводзілі стрэлкі.
Савет Федэрацыі падтрымае законапраект аб пераходзе на зімовы час. Пра гэта заявіла яго старшыня Валянціна Мацвіенка, перадае ria.ru. Па яе словах, насельніцтва краіны гатовае да прыняцця такога рашэння.
Нагадаем, што пераход на зімовы і летні час у Расіі быў адменены летам 2011 года з ініцыятывы тагачаснага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. Следам за Расіяй зімовы час адмянілі і ў Беларусі.
Фота — ria.ru