Расія сёння адновіць працу трубаправоду Ўнеча-Вентспілс
Расійская кампанія "Транснафтапрадукт" у 17 гадзінаў 24 ліпеня адновіць прапампоўку нафтапрадуктаў праз Беларусь па трубаправодзе Ўнеча-Вентспілс. Як нагадвае "Інтэрфакс", 17 ліпеня Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі прыняло рашэнне часова забараніць эксплуатацыю беларускага ўчастку нафтапрадуктаправоду з нагоды яго нездавальняючага тэхнічнага стану.
Рашэнне пра аднаўленне прапампоўкі прынята пасля таго, як прадстаўнікі расійскай кампаніі падалі дэталёвы план рамонтных прац на ўчастку трубаправоду да канца 2009 года.
Рашэнне пра аднаўленне прапампоўкі прынята пасля таго, як прадстаўнікі расійскай кампаніі падалі дэталёвы план рамонтных прац на ўчастку трубаправоду да канца 2009 года.