Расія забараніла ўвоз лісця крапівы з Беларусі

Крапіва

Крапіва / pixabay.com

Супрацоўнікі Рассяльгаснагляду ў Смаленскай вобласці ў перыяд з 10 да 12 красавіка каля беларускай мяжы затрымалі дзве аўтамашыны. У іх перавозілі 250 кілаграмаў сушанага лісця крапівы, 393 саджанцы і 220 штук пакетаванага насення дэкаратыўных культур.

Крапіву везлі з Мінскай вобласці ў Свярдлоўскую, а пасадачны і пасяўны матэрыял дэкаратыўных культур — у Маскоўскую.

Як заяўляюць у Рассяльгаснаглядзе, у абодвух выпадках у беларускіх перавозчыкаў не было пры сабе фітасанітарных сертыфікатаў.

Перавозчыкаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а груз вярнулі назад у Беларусь. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.