Расія знізіла экспартнае мыта на нафту
Расія ад 1 ліпеня знізіла экспартнае мыта на нафту да 248,8 долара да тону, паведамляе БЕЛТА. Адпаведную пастанову прыняў расійскі ўрад. Раней мыта было 292 долара за тону. Адначасова знізілася экспартнае мыта на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, на звадкаваныя газы. На нафтавы кальцынаваны кокс вызначылі нулявое экспартнае мыта.