Расіянаў перавялі ў мінскі ізалятар №1

Двое расійскіх грамадзянаў, арыштаваных паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках, пераведзеныя ў ізалятар №1 МУС Беларусі. Як паведаміў сёння РИА "Новости" афіцыйны прадстаўнік амбасады Расіі Вадзім Гусеў, у расянаў няма асаблівых заўвагаў па ўмовах утрымання пад вартай. Праз консула яны папрасілі праінфармаваць сваякоў аб сваім месцазнаходжанні, а таксама перадаць ім цёплыя рэчы і гігіенічныя прыналежнасці.

Гусеў адзначыў, што дыпламаты працуюць у шчыльным кантакце з адвакатамі.Пасля выстаўлення абвінавачвання будзе адбудаваная далейшая лінія аказання дапамогі.

У сваю чаргу, прадстаўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі паведаміў, што абвінавачанне можа быць выстаўлена да 8 студзеня — "цягам дзесяці сутак з моманту затрымання, як таго патрабуе беларускае заканадаўства".