Расіяне будуць чакаць узоры беларускага малака нават у выхадныя

Супрацоўнікі рэгіянальных Ўпраўленняў Расспажыўнагляда, бліжэйшых да
Беларусі абласцей гатовыя працаваць і ў выходныя, калі да іх будуць звяртацца ў гэты час беларускія вытворцы малочнай прадукцыі.
Пра гэта Еўрарадыё сказала намеснік кіраўніка Ўпраўленна Расспажыўнагляда па Бранскай вобласці Людміла Трапезнікава.

Людміла Трапезнікава:
“Нягледзячы на тое, што ў нас выхадныя будуць, тыя людзі, якія працуюць на правядзенні даследаванняў, яны ўсе будуць працаваць. Калі б было патрэбна і мы выйшлі б у выхадны дзень”.

Але беларусы, па яе словах, не асабліва спяшаюцца прывозіць ім узоры сваёй прадукцыі на экспертызу і атрымліваць неабходныя для паставак на расійскі рынак сваіх тавараў дазволы.

Нагадаем, пасля завяршэння першага раўнду “малочнай вайны” паміж нашымі краінамі расійскі бок дапусціў на свой рынак больш за 400 найменняў беларускай малочнай прадукцыі з умовай выканання да канца ліпеня ўсіх патрабаванняў расійскага заканадаўства.

Разам з тым, па словах Генадзя Анішчанкі, з моманту дасягнення дамоўленасцяў для экспертызы з боку Беларусі паступіла толькі каля 30 узораў.

Па яго словах, гэта можа прывесці да адмены пераходнага перыяду і новага прыпынення паставак малочнай прадукцыі з Беларусі ў Расію.