Расіяне супраць абмену слуцкіх паясоў на карціну Шышкіна
У маскоўскім музеі здзіўляюцца, чаму беларусы не цікавяцца іншымі экспанатамі, многія з якіх ляжаць у запасніках Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў выказаў думку, што слуцкія паясы, якія былі часова прывезеныя з Расіі і экспануюцца ў Мінску, можна вярнуць у Беларусь. Для гэтага Пракапцоў прапаноўвае памяняць іх на карціну знакамітага Івана Шышкіна, калекцыя твораў якога зараз належыць беларускаму музею. У самім маскоўскім Дзяржаўным гістарычным музеі з гэтым катэгарычна не згаджаюцца.
Нагадаем, што падчас панавання ў Беларусі расійскіх, а пасля і савецкіх уладаў у Маскву і Пецярбург вывозіліся шматлікія каштоўнасці, у тым ліку і слуцкія паясы. У выніку, на сённяшні дзень у нашай краіне іх няма, каштоўнасцю лічацца нават іх фрагменты.
Загадчыца аддзела тканіны і гісторыі касцюма маскоўскага музею Таццяна Іванова кажа, што перадача слуцкіх паясоў супярэчыць міжнародным музейным кодэксам. Бо ў дадзеным выпадку давядзецца дзяліць калекцыю Шчукіна, у якую яны ўваходзяць.
Таццяна Іванова: “Слуцкія паясы, якія зараз знаходзяцца ў Беларускім мастацкім музеі, гэта — частка вялікай калекцыі Пятра Іванавіча Шчукіна. Усю гэтую калекцыю па тастаманту перадалі ў гістарычны музей. Па ўсіх музейных кодэксах і правілах нават міжнароднага ўзроўню, падзел калекцыі — рэч адмоўная”.
Ужо 20 гадоў Мінкульт Беларусі рэгулярна звяртаецца да расійскага ўраду ў справе перадачы калекцыі слуцкіх паясоў у Беларусь. У Маскве гэта называюць “бамбардзіроўкай”. Распавядае Таццяна Іванова:
"Я вам кажу гэта не таму, што мне гэта прыснілася, а таму што гэта гучыць ужо на працягу 20 год. Пастаянна аб гэтым гавораць, нас бамбардуюць лістамі і г.д. Лічыцца, што мы абавязкова павінны перадаць Беларусі паясы. Гэта праз вашае міністэрства культуры робіцца ў адрас нашага ўраду. Рэдкі год не прыходзяць лісты".
Акрамя калекцыі слуцкіх паясоў маскоўскі музей мае вялікую калекцыю беларускіх этнаграфічных рэчаў, якія на сённяшні дзень не цікавяць Мінкульт Беларусі. Хаця яе расіяне не супраць прадаставіць для экспанавання ў нашай краіне.
Таццяна Іванова: “Ёсць беларускія касцюмы, вышыўкі, народная творчасць. На іх пакуль што запытаў не паступала. Мы адкрытыя да супрацоўніцтва і выстаўнага абмена з Беларуссю”.
Дарэчы, за экспанаванне ў Беларусі слуцкіх паясоў маскоўскі музей не бярэ ніякіх грошай.