Расіяне ў Беларусі прагаласавалі на выбарах за Пуціна

Амаль 66% галасоў аддалі за “Адзіную Расію” на выбарах у Дзярждуму расіяне на сямі выбарчых участках у Беларусі. Кампартыя набрала 12,3%, ЛДПР – 8,3%, “Справядлівая Расія” – 5,1%. Астатнія партыі набралі не больш за 1%.
У выбарах прынялі ўдзел 5353 грамадзяніны Расіі. Нагадаем, што паводле звестак МУС Беларусі, у нашай краіне стала пражываюць больш за 70 тысяч расійскіх грамадзян, з іх палова стаіць на консульскім уліку.

Нагадаем, па звестках Цэнтрвыбаркаму Расіі па стане на 9 гадзін раніцы панядзелка былі апрацаваныя 98% бюлетэняў. “Адзіная Расія” набрала 64,1% галасоў выбарцаў, КПРФ – 11,6%, ЛДПР – 8,2%, “Справядлівая Расія” – 7,8%.

Такім чынам, у Дзярждуму праходзяць 4 партыі з 11, якія ўдзельнічалі ў выбарах.

БелаПАН