Расіянін напаў і абрабаваў пенсіянерку ў Мінску (фота)

Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, грамадзянін Расіі пазнаёміўся на вуліцы з жанчынай і прапанаваў купіць у яго "танны посуд". Яна пагадзілася ды паклікала яго да сябе ў кватэру, каб расплаціцца.

Зламыснік пабачыў, адкуль пенсіянерка даставала грошы, напаў на яе. Пры гэтым "ужываў гвалт, небяспечны для здароўя". Расіянін забраў 30 мільёнаў беларускіх рублёў і ўцёк. Аднак быў затрыманы. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "разбой, здзейснены з пранікненнем у жыллё". Праваахоўнікі правяраюць датычнасць затрыманага да іншых падобных злачынстваў на тэрыторыі Беларусі.