Расіянкам прапанавалі не слухаць Кіркорава
Міжрэгіянальная арганізацыя "Камуністы Пецярбургу" заклікала расіянак не слухаць песні Філіпа Кіркорава. Адбылося гэта пасля таго, як поп-спявак прызнаўся, што не любіць свята
8 сакавіка.
Зварот лідэра "Камуністаў Пецярбургу" Сяргея Малінковіча да жанчын з нагоды свята размешчаны на сайце арганізацыі.
Малінковіч запэўнівае расіянак, што яго задача - "даць адпор спадару Кіркораву". Маўляў, зараз стала зразумелым, што кучаравы шоўмэн марыць загнаць рускіх жанчын у сярэднявечныя гарэмы, пазбавіць права голасу і права на выбар уласнага лёсу.
Назваўшы спевака "гламурным контррэвалюцыянерам", лідэр "Камуністаў Пецярбургу" заклікаў усіх жанчын выключаць тэлевізары, калі на экранах будзе з'яўляцца асоба Кіркорава, і "не слухаць радыё з песнямі пра зайку".
Фота: 2004.novayagazeta.ru