Расійцы назвалі Сярдзючку персонай года
Украінская артыстка Верка
Сярдзючка (сцэнічная выява Андрэя Данілкі) стала персонай года па версіі
прэстыжнай штогадовай расійскай прэміі ZD Awards. У намінацыі "Персона года" Верка Сярдзючка супернічала з Алай
Пугачовай, Сяргеем Зверавым, Мікалаем Баскавым, Максам Фадзеевым. За ўкраінскую
артыстку прагаласавалі 10 882 чалавекі (51% ад агульнага галасавання). На
другім месцы апынуўся Сяргей Звераў (16% галасоў), на трэцім - Ала Пугачова
(14% галасоў).
"Усе намінанты - вельмі вялікія персоны. І кожны з іх у гэтым годзе зрабіў шмат годнага. Ала адчыніла радыё. Макс зрабіў “Серебро”. Звераў пабываў, падаецца, на ўсіх праграмах, акрамя “Добрай ночы, малеча!”. Проста мы ў няроўнай сітуацыі. Гэта раз", - сказаў стваральнік выявы Веркі Сярдзючкі Андрэй Данілка.
Па-другое, Сярдзючка ўсё-ткі стала міжнародным скандалам. "А развод Баскава, хай Коля мне прабачыць, міжнародным скандалам не стаў. Хоць, можа, Мантсэрат Кабалье і паплакала… Па справядлівасці, персона года - вядома, Сярдзючка", - адзначыў Данілка.
Характэрна, што прэмію ўкраінская Папялушка атрымала ад выдання, журналіст якога пачуў у песні “Dancing” словы "Раша, гудбай", што стала нагодай да міжнароднага скандалу.
"Той шум, які падняўся з-за Сярдзючкі на Еўрабачанні, нават не ведаю, ці зможа хтосьці перабіць, - сказаў Андрэй Данілка. - Да скандалу з такім душком ніхто не імкнуўся, і мне гэта было не вельмі прыемна. Але аб'ектыўна ўсё, што адбылося, увесь той шум, які паўстаў, вядома, на сто адсоткаў робяць персанаж з імем Сярдзючка не толькі персонай Еўрабачання, але і "персонай года". У гэтым сэнсе намінацыя “Гукавой дарожкі” вельмі правільна сфармуляваная".