Расійска-беларускі каледж адкрыюць у Бранску

У Бранску з’явіцца расійска-беларускі каледж. Адпаведнае пагадненне падпісалі Магілёўскі аблвыканкам і адміністрацыя Бранскай вобласці.

Каледж паўстане на базе Суражскага педагагічнага каледжа імя Пушкіна. Беларускія і расійскія навучэнцы з памежных рэгіёнаў атрымаюць роўныя правы для вучобы і жыцця, адзначае газета «Звязда».