Расійская нафта ідзе праз Беларусь у планавых аб’ёмах
“Транснефть” ажыццяўляе транзіт расійскай нафты праз Беларусь у поўным аб’ёме, заявіў РИА Новости афіцыйны прадстаўнік кампаніі Ігар Дземін. З ягоных словаў, “усё працуе штатна”, а транзіт па ўсіх кірунках, у тым ліку праз Беларусь, ідзе ў планавых аб’ёмах.