Расійскі алігарх хоча пабудаваць у Гомелі новы завод

Дзмітрый Мазепін

Дзмітрый Мазепін

Расійскі мільярдэр Дзмітрый Мазепін збіраецца пабудаваць у Беларусі новы завод. Ён будзе займацца выпускам водараспушчальных угнаенняў.

"Завод будзе пабудаваны на базе Гомельскага хімічнага завода, а гэтыя ўгнаенні — спецыяльныя ўгнаенні, якія выкарыстоўваюцца ў цяпліцах. На працягу двух гадоў мы, кампанія "Уралхім", будзем інвеставаць і пабудуем гэтае прадпрыемства", — цытуе Мазепіна беларускае тэлебачанне.

У жніўні 2020-га бізнесовец, асноўныя актывы якога знаходзяцца ў Расіі, выступіў супраць гвалту, прапанаваўшы стварыць "Камітэт нацыянальнага выратавання Беларусі". Улады адразу ж завязалі яго з "фінансаваннем масавых пратэстаў". Але, мяркуючы па ўсім, цяпер на гэтую гісторыю забыліся.

Пяць дзён таму Мазепін сустракаўся з Лукашэнкам. Той сказаў яму, што "заможны чалавек мусіць працаваць на сваю радзіму". Мазепін — ураджэнец Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.