Расійскі “Амкар” апроч трэнера БАТЭ цікавіцца і Ігарам Крывушэнкам
У спіс прэтэндэнтаў на трэнерскую пасаду расійскага футбольнага клуба “Амкар” трапілі два беларускія спецыялісты. Адзін з іх цяперашні трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, другі — былы трэнер барысаўчан і мінскага “Дынама” Ігар Крывушэнка. Апошні пасля прыходу ў сталічны клуб серба Славалюба Мусліна застаўся без працы.
Інфармацыю пра тое, што расіяне разглядаюць кандыдатуры беларускіх спецыялістаў Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе “Амкара”.
“Адмаўляць тое, што Віктар Ганчарэнка, які вельмі праславіўся на ўсю Еўропу, не ўваходзіць у кола нашых інтарэсаў, напэўна, бязглузда. Аднак наколькі блізка да пераходу меркаваць даволі складана. Тое ж самае я магу сказаць і пра Крывушэнку, і пра Баброўскага, і пра Падпалага. Яны прыкладна ў роўнай сітуацыі”.
Разам з тым у клубе адзначылі, што колькасць кандыдатаў на пасаду трэнера вымяраецца дзясяткамі.
Дарэчы, цяпер за пермскі “Амкар” выступае капітан моладзевай зборнай Беларусі Міхаіл Афанасьеў, які раней гуляў за МТЗ-РІПА і барысаўскі БАТЭ.