Расійскі дрон упаў у Слуцку

Месца падзення беспілотніка ў Слуцку

Месца падзення беспілотніка ў Слуцку / "Флагшток"

Расійскій беспілотнік упаў у Слуцку, паведамляе выданне “Флагшток”.

Інцыдэнт адбыўся ўдзень 2-га чэрвеня, падчас масіраванага ўдару Расіі па Украіне. Улады пра яго дагэтуль маўчаць.

Журналісты "Флагшток" вызначылі месца яго падзення. Гэта прамзона на ўскраіне Слуцка. Побач — з закінутая вайсковая часць №28390 і шынамантаж. Дрон выглядае падобным на расійскі “Шахед” — ён вялікі і мае чорны колер.

Каля 14:00 сілавікі перакрылі вуліцу Багдановіча. Менавіта там і "знайшоўся" расійскі беспілотнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.