Расійскі дызайнер выкарыстаў як "дэкор" гітлераўскія газеты

Журналісты заўважылі копіі выданняў Der Angriff і Deutsche Allgemeine Zeitung з загалоўкамі "Рэйхсканцлер Гітлер!" і "Уварванне пачалося", паведамляе lenta.ru.

Скручаныя копіі старых газет на розных мовах выкарыстоўваліся ў аздабленні абедзеннага стала і выконвалі функцыі "ваз" для дэкаратыўных газет. У лік газет трапілі і нацысцкія выданні.

Выканаўчы дырэктар аргкамітэта чэмпіяната свету Вячаслаў Жураўлёў заявіў, што копіі нацысцкіх выданняў з'явіліся ў прэс-цэнтры выпадкова. Паводле Жураўлёва, газеты былі падабраныя дызайнерам, які не валодае замежнымі мовамі.