Расійскі эксперт: Расія падштурхоўвае беларусаў да пошуку альтэрнатывы
Расія ўзяла курс на "мягкую эрозію рэжыма" Аляксандра Лукашэнкі, таму што магчымасці ўплыву на выбары скрайне абмежаваныя. Такое меркаванне ў інтэрв'ю УНІАН выказаў намеснік гендырэктара расійскага цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін. Паводле эксперта, выбары цяперашні кіраўнік Беларусі пройдзе "без вялікіх праблемаў", але далей у беларускага грамадства могуць узнікнуць да яго "дастаткова шмат пытанняў". Калі людзі пабачаць, што Лукашэнка не можа дамовіцца з Расіяй і з Захадам, уплыў яго пачне падаць, мяркуе Макаркін.
"Беларусь — гэта еўрапейская краіна і там насельніцтва і эліта хацелі б выстройваць прыстойныя дачыненні як з Захадам, так і Ўсходам", — кажа расійскі эксперт.
Аляксей Макаркін лічыць, што апошнім часам сітуацыя змянілася і Расія падштурхоўвае беларускае грамадства да пошуку альтэрнатывы. Аднак, хто будзе гэтай альтэрнатыўнай асобай, сказаць пакуль складана, адзначыў намеснік гендырэктара расійскага цэнтра палітычных тэхналогій. Ён сцвярджае, што Расія гатовая супрацоўнічаць з сіламі, арыентаванымі на еўрапейскую інтэграцыю.