Расійскі кантрабандыст вазіў марыхуану з Беларусі
Схрон з наркотыкамі выявілі праваахоўнікі ў наваколлі расійскага горада Разань. Толькі марыхуаны было знойдзена ў закапаным у зямлю слоіку каля 300 грамаў. Высветлілася, што 29-гадовы расіянін вазіў марыхуану на сваім аўтамабілі з Беларусі з мэтай продажу, паведамляе Разанскі гарадскі партал "Родной город".