Расійскі кантрабандыст вёз у Тбілісі праз Мінск 100 тысяч долараў
Такую кантрабанду затрымалі мытнікі 14 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск-2". У грамадзяніна Расіі, які вылятаў авіярэйсам "Мінск-Тбілісі", знайшлі вялікую суму валюты, не пазначаную ў мытнай дэкларацыі. Кантрабанду ён спрабаваў пранесці праз "зялёны калідор", паведамілі Еўрарадыё ў Мытным камітэце.
Супрацоўнік Мытнага камітэту: "Вядзецца следства. І мы кажам, што ён пакуль ідзе пад адміністрацыйную адказнасць. Адміністрацыйная адказнасць уключае накладанне штрафу і канфіскацыю замежнай валюты, якая перавышае 10 тысяч долараў".
Іншымі словамі, расіянін можа пазбыцца 90 тысяч долараў.