Расійскі міністр назваў аб’ём крэдыта для Беларусі «беспрэцэдэнтным»

Расія абмяркоўвае з Беларуссю магчымасць паэтапнага прадастаўлення крэдыту. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын. «Беларусь удакладніла тэрміны, у якія яна хацела б атрымаць сродкі», - сказаў Кудрын. Паводле яго словаў, зараз ідуць перамовы наконт памераў крэдыту і тэрмінаў. Кудрын назваў аб’ём крэдыта для Беларусі «беспрэцэдэнтным», аднак дакладную суму не назваў. Нагадаем, яшчэ ў пачатку года Беларусь звярнулася з просьбай да Расіі прадставіць ёй крэдыт у памеры да 1,5 мільярда долараў.

Зараз расійскія спецыялісты вывучаюць вялікі аб’ём дакументаў, звязаных з перспектывамі развіцця беларускай эканомікі, бюджэтам нашай краіны, яе прыбыткамі, а таксама здольнасцямі адслугоўваць пазыку.  

ПРАЙМ-ТАСС