Расійскіх студэнтаў прымушаюць кідаць паліць

Некаторыя расійскія студэнты вымушаныя кідаць паліць пад пагрозаю адлічэння. У шэрагу ВНУ ў Маскве і рэгіёнах уведзены жорсткія правілы. У прыватнасці, у расійскай сталіцы, у Еўрапейскім універсітэце права абітурыенты перад іспытамі абавязаны кінуць паліць на працягу месяца.

Калі яны не выканаюць гэта, то могуць быць аштрафаваныя альбо нават адлічаныя.

У шэрагу ВНУ студэнтаў за паленне аўтаматычна адлічаюць, у іншых – адбіраюць стыпендыі і робяць вымовы.

Адзначым, што сёння ў свеце адзначаецца Дзень барацьбы з паленнем.