Расійскім студэнтам прапануюць служыць "у растэрміноўку"

Такая служба прапануецца замест звычайнай ваеннай службы па прызыве. Па словах статс-сакратара — намесніка міністра абароны РФ генерала арміі Мікалая Панкова, якія перадае РБК, адпаведны законапраект ужо падрыхтаваны.



Як растлумачыў намеснік міністра, студэнт можа прайсці службу тры разы па тры месяцы на працягу, напрыклад, другога, трэцяга і чацвёртага курсаў па роднаснай спецыяльнасці або па спецыяльнасці, па якой навучаецца ў ВНУ. Пры гэтым служыць ён будзе непасрэдна ў  вайсковай часці, замацаванай за сваёй ВНУ.



Фота — aif.ru