Расійскія этнографы вывучаюць Hарачанскі парк
Гістарычны факультэт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага універсітэта арганізаваў этнаграфічную і антрапалагічную экспедыцыю ў Hарачанскі нацыянальны парк. Як паведамляе прэс-служба навучальнай установы, мэта экспедыцыі, якая працягнецца да 30 ліпеня, — сабраць этнаграфічны матэрыял для наступнага стварэння экспазыцыі, якая адлюструе этнічную культуру гэтага рэгіёна.
Навукоўцы універсітэта даследуюць трансфармацыю традыцыйнай гаспадаркі, побыту і сацыяльнай культуры беларусаў пад уплывам індустрыялізацыі і калектывізацыі ў пачатку ХХ стагоддзя, змену сістэмы рассялення і павелічэнне разнастайнасці тыпаў селішчаў — ад сярэднявечных вёсак да сучасных турыстычных курортаў, дынаміку развіцця духоўнай культуры насельніцтва краю.
“Інтэрфакс”