Расійскія і беларускія эксперты абмяркуюць новыя стандарты малака
У мінскай гасцініцы “Спадарожнік" 5 жніўня адбудзецца беларуска-расійскі семінар па пытаннях вытворчасці малака. Перадусім, плануецца абмеркаваць патрабаванні нядаўна прынятага расійскага рэгламента. Вось што паведаміла Еўрарадыё спецыяліст па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Саюза прадпрыемстваў малочнай галіны Беларусі Ірына Урбановіч:
“На семінары будзе ўзнята шмат пытанняў: расійскі тэхнічны рэгламент на малако і малочныя вырабы, патрабаванні да ўпакоўкі, аспекты правядзення прац па адпаведнасці ў рамках гэтага федэральнага закона, праграма кантроля шкодных рэчываў у малацэ і малочных вырабах, маркіроўка, то бок усё па стандартах”.
Расійскія эксперты дакладна растлумачаць беларускім партнёрам, што змянілася ў новым законе, а таксама дадуць парады, якім чынам змяніць вытворчасць, каб экспартаваць малако ў Расію без праблемаў.
Удзел у семінары прымуць эксперты з Цэнтра кантроля якасці тавараў і паслуг у Санкт-Пецярбургу, прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертафікацыі, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Навукова-практычнага цэнтра гігіены, Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага цэнтра, а таксама прадстаўнікі малакавытворчых прадпрыемстваў.