Расійскія калегі заступіліся за Фядуту

Расійскія філолагі збіраюць подпісы пад зваротам у абарону свайго калегі — гісторыка літаратуры Аляксандра Фядуты, які быў затрыманы ў Мінску пасля выбараў. Яны заклікаюць прэзідэнта і ўрад РФ патлумачыць беларускім уладам, што "без прызнання законнасці апазіцыі і дыялога з ёю... не толькі заходнія краіны, але і Расія не змогуць казаць ні аб якой дэмакратыі ў Беларусі".

Сябра перадвыбарнага штаба апазіцыйнага кандыдата Уладзіміра Някляева Аляксандр Фядута ў ноч з 20 на 21 снежня быў арыштаваны супрацоўнікамі беларускага КДБ.

У 1994 годзе Фядута працаваў у перадвыбарным штабе Александра Лукашэнкі, аднак праз год перайшоў у апазіцыю, нагадвае  "Лента.ру".